Ружы пад снегам: гэтай ноччу ў Брэст прыйшла зіма
Ружы пад снегам у Брэсце
Раніцай у суботу, 18 лістапада, берасцейцы ўбачылі з вокнаў зімовыя краявіды. Мясцовыя паблікі публікуюць здымкі заснежанага горада і рэгіёнаў Брэстчыны.
Калі ў вашым горадзе снег яшчэ не выпаў, гэта яшчэ нічога не значыць! Сіноптыкі папярэджвалі, што на гэтых выходных у Беларусь прыйдзе сапраўдная зіма — гатуйцеся. Кіроўцам варта мець на ўвазе, што на дарогах магчыма галалёдзіца.
У суботу, 18 лістапада, максімальная тэмпература ўдзень не падымецца вышэй за -3..+3°С. По паўднёваму захаду краіны пройдуць снег і мокры снег.
А ў нядзелю, 19 лістапада, невялікі снег магчымы і ў іншых рэгіёнах. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-8°С. А на паўночным усходзе краіны слупок тэрмометра апусціцца да -13°С. Максімальная тэмпература днём -5..+2°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.