Сабаленка згуляе з экс-першай ракеткай свету Шарапавай
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка згуляе з экс-першай ракеткай свету, расіянкай Марыяй Шарапавай. Іх сустрэча адбудзецца ў фінале турніру ў кітайскім Цяньцзіне — матч пройдзе 15 кастрычніка.
У паўфінальным паядынку Сабаленка, якая пакуль займае 102 радок у сусветным рэйтынгу, абыграла ў двух сэтах італьянку Сару Эрані, а Шарапава была мацнейшай за кітаянку Пэн Шуай.
Незалежна ад выніку фінальнага паядынку, з наступнага тыдня Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўвойдзе ў топ-100 рэйтынгу WTA і стане вядучай тэнісісткай Беларусі.
Арыне 19 гадоў. У дарослых тэнісных турнірах яна пачала выступаць з 2016 года.