Сацсеткі: На "Беларуськаліі" пад заваламі загінуў рабочы

Сацсеткі: На "Беларуськаліі" пад заваламі загінуў рабочы

У аўторак, 3 студзеня, на трэцім рудаўпраўленні "Беларуськалія" ў адной з шахтаў абрынулася страха. Як паведамляецца ў сацсетцы "Вконтакте", пад завалам загінуў рабочы.

Карыстальнікі сацсетак пішуць, што загінуламу быў 51 год. У яго засталіся двое маленькіх дзяцей.

Афіцыйных звестак пра здарэнне пакуль няма.

Як паведамлялася раней, 14 лістапада ў шахце "Беларуськалія" загінуў 22-гадовы рабочы, 15 лістапада пры абвале страхі атрымаў траўмы зменны майстар, 19 лістапада два рабочыя зваліліся з вышыні і атрымалі траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі