Сацыял-дэмакраты абралі 5 патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) будзе вылучаць на прэзідэнцкія выбары свайго партыйнага кандыдата. Такое рашэнне прыняў прызідыўм БСДП (Грамады) на паседжанні 22 чэрвеня.
Прэтэндэнтамі названыя лідэр сацыял-дэмакратаў Анатоль Ляўковіч, а таксама Мечыслаў Грыб, Ігар Маслоўскі, Валеры Фралоў, Іван Анташкевіч. Па словах кіраўніка спраў партыі Мечыслава Грыба, партыя гэткім чынам сведчыць пра свае магчымасці.
Грыб: "Гэта не вылучэнне, гэта проста зварот да партыі. І заява, што мы маем магчымасць вылучыць свайго кандыдата. І ў нас ёсць магчымасць сабраць неабходную колькасць подпісаў і агітаваць за чалавека, якога мы будзем лічыць сваім кандыдатам".
Па словах Мечыслава Грыба, партыя даказала свае магчымасці ў зборы подпісаў, калі самастойна вылучала на выбары Аляксандра Казуліна і Валерыя Фралова.
Вылучэнне сацыял-дэмакратычнага кандыдата, на думку палітыка, не перашкодзіць супрацоўніцтву ў рамках Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.
Грыб: "БНФ вылучае свайго кандыдата ў асобе Баршчэўскага? Яны ж таксама сябры АДС! Рух "За Свабоду" Мілінкевіча — таксама сябар АДС. І таксама вылучае свайго! А мы што, не можам?! "
Разам з тым, прадстаўнік БСДП (Г) зазначыў, што партыя выканае свае абавязкі перад калегамі па дэмакратычнай кааліцыі. Калі будзе прынятае рашэнне выбіраць адзінага кандыдата ад АДС на кангрэсе — пагодзіцца на гэта.