Сацыёлагі: Кожны трэці беларус хоча з’ехаць за мяжу на сталае месца жыхарства

Сацыёлагі: Кожны трэці беларус хоча з’ехаць за мяжу на сталае месца жыхарства

Кожны трэці беларус (31,3%) хоча з’ехаць за мяжу на сталае месца жыхарства. Амаль 62% апытаных засталіся б у Беларусі, каля 7% не змаглі адказаць на пытанне “Калі б у вас была магчымасць, хацелі б вы з’ехаць на сталае месца жыхарства за мяжу?” ці адмовіліся. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання грамадскай думкі, якое ў красавіку правяла “Беларуская аналітычная майстэрня” Андрэя Вардамацкага.

Больш за 40% жыхароў нашай краіны хацелі б адправіць сваіх дзяцей вучыцца ў замежныя навучальныя ўстановы. На гэта не гатовыя пайсці больш за 46% беларусаў, інфармуе партал tut.by.

Таксама, паводле вынікаў апытання, стала больш беларусаў, якія хочуць уваходжання Беларусі ў Расію як суб’екта федэрацыі. Калі ў снежні 2016-га такіх было 1,7%, дык у красавіку 2017-га — 4,6%. Пры гэтым прыхільнікаў аб’яднання Беларусі і Расіі ў адну саюзную дзяржаву стала менш — 12,5% (летась — 13,1%). Калі ў канцы мінулага года 73% хацелі бачыць Беларусь і Расію незалежнымі, але сяброўскімі краінамі, без мяжы, віз і мытняў, то сёлета — 72,7%. Колькасць беларусаў, якія хацелі б мець з Расіяй такую мяжу, як і з іншымі краінамі, крыху павялічылася — з 6,6% да 7,1%.

Крыху больш за 14% апытаных выступаюць за саюз Беларусі з Еўрасаюзам (у снежні 2016-га — 19,1%), са саюз Беларусі з Расіяй — 64,5% (64,9%). 65,5% апытаных пагаджаюцца, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі