Салах заявіў, што паедзе на чэмпіянат свету ў Расію

Салах заявіў, што паедзе на чэмпіянат свету ў Расію

Нападаючы "Ліверпуля" і футбольнай зборнай Егіпта Махамед Салах заявіў, што паедзе на чэмпіянат свету ў Расію. У фінале Лігі чэмпіёнаў ён атрымаў траўму пляча і ўзнікла пагроза, што адзін з лепшых форвардаў свету можа прапусціць сусветнае першынство.

"Гэта была вельмі цяжкая ноч, але я баец, — піша Салах у Twitter. — Нягледзячы на ўсё, я ўпэўнены, што буду ў Расіі, і вы будзеце ганарыцца мной. Ваша любоў і падтрымка дадуць мне сілы, у якіх я маю патрэбу".

Чэмпіянат свету па футболе стартуе ў Расіі 14 чэрвеня. На групавым этапе зборная Егіпта згуляе з Расіяй, Уругваем і Саудаўскай Аравіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі