"Салдаты няўдачы" лідыруюць у амерыканскім пракаце

Сатырычны фільм Бэна Сцілера "Салдаты няўдачы" ("Tropic Thunder") другі ўікэнд запар трымаецца на першым радку амерыканскага пракатнага рэйтынгу з вынікам 16,1 мільён дрлараў. Сумарныя хатнія зборы карціны за два тыдня склалі 65,7 мільёнаў долараў, паведамляе Reuters.

Другое месца ў пракатным рэйтынгу заняла студэнцкая камедыя "House Bunny" (у расійскім пракаце яе назвалі "Хлопчыкам гэта падабаецца"), яна сабрала 15,1 мільён долараў.

На трэцяй пазіцыі апынуўся экшн-трылер "Death Race" ("Смяротная гонка") з Джэйсанам Стрэтэмам у галоўнай ролі, стужка зарабіла 12,3 мільёны.

"Цёмны рыцар" апынуўся на чацвёртай пазіцыі з 10,3 мільёна. Хатнія зборы блокбастара складаюць 489 мільёнаў долараў: другі вынік у гісторыі амерыканскага праката пасля "Тытаніка".

Фота: www.firstshowing.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі