Салігорскі “Шахцёр” стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі (відэа)

Салігорскі “Шахцёр” стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі (відэа)

Салігорскі “Шахцёр” стаў лідарам футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе па выніках 8-га тура. У панядзелак гарнякі ў сталіцы на апошніх хвілінах вырвалі перамогу ў паядынку з “Іслаччу” — 2:1 і змаглі абысці дынамаўцаў. Іншыя вынікі сённяшніх матчаў: “Дняпро”“Гомель” — 0:4 (два галы на рахунку Карніцкага), “Нафтан”“Гарадзея” — 1:0 (першая перамога навапалаччан у чэмпіянаце), “Тарпеда-БелАЗ”“Нёман” — 1:1.

Тры матчы тура адбыліся напярэдадні, нагадаем іх вынікі: “Слуцк” — БАТЭ — 1:0, “Дынама” (Мінск) — “Дынама” (Брэст) — 1:0, “Віцебск” — “Мінск” — 3:0. 16 траўня згуляюць “Крумкачы” і “Славія”. Паядынкі 9-га тура прызначаны на 20-21 траўня, цэнтральным будзе матч БАТЭ — “Дынама” (Мінск).

У “Шахцёра” 19 ачкоў, у мінскага “Дынама” — 18, “Слуцк” і БАТЭ маюць па 17.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі