Салігорскі "Шахцёр" ужо ў сераду можа стаць чэмпіёнам Беларусі
Салігорскі "Шахцёр" ужо ў сераду можа стаць чэмпіёнам Беларусі па футболе 2021 года. Для гэтага "гарнякам" трэба абыграць у гасцях "Гомель", і яны стануць недасягальныя для сапернікаў. Гэта будзе перанесены матч 15-га тура, ён пройдзе на стадыёне "Цэнтральны" і пачнецца ў 19:30.
У "Шахцёра" 65 ачкоў пасля 25 матчаў, у БАТЭ — 58 ачкоў пасля 27 гульняў, у мінскага "Дынама" — 57 балаў таксама пасля 27-мі матчаў. Летась салігорцы таксама былі чэмпіёнамі краіны, у папярэдні год чэмпіёнства было ў брэсцкага "Дынама".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.