Самалёт "Белавія" пасля ўзлёту сутыкнуўся са зграяй птушак
Самалёт авіякампаніі "Белавія" ўвечары 19 сакавіка вярнуўся ў Нацыянальны аэрапорт адразу пасля ўзлёту, бо сутыкнуўся са зграяй птушак. Самалёт мусіў зрабіць авіярэйс у Санкт-Пецярбург, удакладняе БЕЛТА.
Боінг 737-500 вылецеў у 18.05, але на вышыні каля 150 м сутыкнуўся са зграяй птушак. Камандзір экіпажа вырашыў вярнуцца ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Самалёт кружляў над аэрапортам, каб выпрацаваць паліва, пасля чаго ўдала зрабіў пасадку. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў.
Пасля гэтага выпадку самалёт замянілі, і пасажыры вылецелі з Мінска ў Санкт-Пецярбург.