Самалётам ужо можна кіраваць сілай думкі (відэа)
Гэта дазваляе рабіць прыстасаванне, якое распрацавалі навукоўцы з Мюнхенскага і Берлінскага ўніверсітэтаў.
Яны кажуць, што мэта праекта — даць магчымасць лётаць большай колькасці людзей. "З выкарыстаннем дадзенай тэхналогіі працэс палёту сам па сабе можа стаць лягчэйшым, знізіць нагрузку на пілотаў і тым самым павялічыць бяспеку", — цытуе словы інжынера Ціма Фрыке РІА "Новости".
Ужо былі праведзеныя некалькі паспяховых выпрабаванняў прыстасавання на сімулятары. У іх бралі ўдзел некалькі чалавек з розным узроўнем падрыхтоўкі, уключна з адным чалавекам, які зусім не меў вопыту пілатавання. Некаторым з удзельнікаў выпрабаванняў нават удалося пасадзіць самалёт пры кепскай бачнасці.