"Сашко Білы" збіў пракурора і заявіў, што ён супраць махноўшчыны (відэа)

Нядаўна ён наведаў паседжанне прэзідыума мясцовай абласной рады. Трымаючы ў руках аўтамат Калашнікава, "Сашко Білы" запатрабаваў правесці поўную люстрацыю ўлады ў вобласці. Высветлілася, што ён прыйшоў і ў раённую пракуратуру, дзе на вачах у журналістаў і спалоханага міліцыянера збіваў ды прыніжаў аднаго з супрацоўнікаў.



"Вашы часы скончыліся!", — заявіў нацыяналіст. Ён брудна лаяўся і патрабаваў раённага пракурора, якога на месцы не аказалася. "Сашко Білы" пагражаў, што знойдзе яго і прывязе ў багажніку аўтамабіля.



"Пракурора раённага няма, намесніка няма. Дык што, я буду вымушаны паставіць свайго пракурора раёна? — спытаў "Сашко Білы" ў прысутных. — Сабатаж? Ён хоча, каб у нашай дзяржаве быў "беспредел", махноўшчына?".



Як стала вядома, пракуратура Роўна звярнулася да новых уладаў у Кіеве з просьбай абараніць іх ад экстрэмістаў.

Нагадаем, "Сашко Білы" — у 1990-х, як баец УНА-УНСО, ваяваў у Чачэніі супраць расійскіх войскаў. На яго рахунку тры падбітыя танкі, шэсць БТР і адна самаходная ўстаноўка.

Увага, на відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі