Сатаністы Эстоніі падаюць у суд з-за адмовы ў рэгістрацыі
Сатаністы хочуць судзіцца, бо іх арганізацыю не ўключаюць у рэгістр некамерцыйных арганізацый і мэтавых устаноў і фондаў.
Гэтая група людзей называе сябе "Прыход сатаністаў Эстоніі" (Eesti Satanistlik Kogudus). Як паведамляе ru.delfi.lt, яны падалі сёлета 30 красавіка хадайніцтва пра рэгістрацыю, яле яно не было задаволенае.
Аддзел рэгістрацыі Тартускага павятовага суда не задаволіў хадайніцтва сатаністаў на падставе рэлігійных прынцыпаў гэтай арганізацыі, якія змяшчаюцца ў пададзеным статуце. Чыноўнікі патлумачылі, што ўнясенне эстонскіх сатаністаў у рэгістр было неапраўданым з гледзішча закона. Паводле закона пра цэрквы і прыходы, у рэгістр не ўносіцца рэлігійнае аб'яднанне, дзейнасць якога наносіць шкоду грамадскаму парадку, здароўю, маральнасці ці правам і свабодзе іншых асобаў.
Фота — shutterstock.com