Саўмін і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову аб развіцці краіны

Саўмін і Нацбанк Беларусі прынялі сумесную пастанову аб развіцці краіны

Савет міністраў і Нацыянальны банк Беларусі зацвердзілі комплекс мер па вырашэнні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2016 годзе. А таксама па забеспячэнні макраэканамічнай збалансаванасці. Як паведамляе прэс-служба ўрада, сумесная пастанова змяшчае 93 пункты. Гэта — мерапрыемствы ў галіне знешнеэканамічнай, інтэграцыйнай, інвестыцыйнай, інавацыйнай, прамысловай, цэнавай, антыманапольнай, сацыяльнай, рэгіянальнай, грашова-крэдытнай палітыкі. Уключаны меры па развіцці ўнутранага рынку, прадпрымальніцтва, ўдасканаленні сістэмы кіравання эканомікай, функцыянавання банкаўскай сістэмы.

Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі