СБУ абвясціла аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі

Заява апублікаваная на сайце спецслужбы Украіны. Там гаворыцца, што ідзе эскалацыя супрацьстаяння і выкарыстоўваецца зброя. Па звестках СБУ, актывісты атрымалі доступ да 1,5 тысячы адзінак агнястрэльнай зброі і 100 тысяч патронаў.



"Сёння адбываецца свядомае, мэтанакіраванае ўжыванне гвалту, шляхам падпалаў, забойстваў, захопу закладнікаў, застрашванне насельніцтва з мэтай дасягнення злачынных мэтаў. Усё гэта з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Гэта ўжо не праявы тэрарызму — гэта канкрэтныя тэрарыстычныя акты!" — гаворыцца ў заяве.



Удзельнічаць у аперыцыі будуць Служба бяспекі Украіны, Міністэрства ўнутраных справаў, Міністэрства абароны, Памежная служба, цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады. Пра гэта паінфармаваны прэзідэнт Украіны.

Мінабароны Украіны пацвердзіла ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі. Згодна з законам, вайскоўцы могуць ужываць зброю, затрымліваць асобаў, якія парушаюць закон, правяраць дакументы ў грамадзян, праводзіць асабісты догляд людзей і аўтамабіляў і забараняць рух транспарту і пешаходаў.



Фота — EPA/UPG

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі