СБУ Украіны абвінаваціла расійскія спецслужбы ў запуску віруса-вымагальніка

СБУ Украіны абвінаваціла расійскія спецслужбы ў запуску віруса-вымагальніка

Служба бяспекі Украіны (СБУ) абвінаваціла расійскія спецслужбы ў запуску віруса-вымагальніка Petya, які заразіў 27 чэрвеня кампутары ў дзясятках устаноў ва Украіне і распаўсюдзіўся на некалькі дзясяткаў іншых краін.

Згодна з паведамленнем СБУ, да гэтага датычныя тыя ж хакерскія групоўкі, якія ў снежні 2016 года атакавалі фінансавую сістэму, аб'екты транспарту і энергетыкі Украіны. Пра гэта, як сцвярджае СБУ, сведчыць дадзеныя, атрыманыя ў тым ліку “у рамках ўзаемадзеяння з міжнароднымі антывіруснымі кампаніямі”.

Узбагачэнне хакераў, як лічаць у СБУ, было толькі прыкрыццём атакі, а рэальнай мэтай было “знішчэнне важных дадзеных і парушэнне працы дзяржаўных і прыватных устаноў Украіны для распаўсюджвання панічных настрояў сярод насельніцтва”, паведамляе УНІАН.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі