Сем сілавікоў у абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць мужчыну за мірны пратэст
Затрыманне / скрыншот відэа з праўладнага тэлеграм-канала
Мінімум 7 сілавікоў у поўным абмундзіраванні прыйшлі затрымліваць мужчыну за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту пасля выбараў, пішуць праваабаронцы вясны.
Мяркуючы па відэа, якое выклалі ў свой тэлеграм-канал сілавікі, у кватэры выламалі дзверы. Мужчыну паклалі на зямлю, а жанчыну, што была побач, паставілі на калені. Затрыманага выводзілі з дому з нацыянальным сцягам на плячах.
На “пакаяльным відэа” ён кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-бот плана “Перамога”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.