Серэну Уільямс перамаглі на Уімблдоне

Сенсацыю здзейсніла 23-гадовая Сабіна Лісіцкі, якая ў рэйтынгу WTA займае толькі 24-е месца. Немка выйграла першы сэт — 6:2, прайграла другі — 1:6 і перамагла ў трэцім — 6:4 (пры гэтым прайгравала 2:4). У 1/4 фінала Лісіцкі згуляе з Каей Канэпі.


Адзначым, што ў апошнія гады Серэна Уільямс прайграе вельмі рэдка. Яна перамагала на Уімблдонскім турніры ўжо пяць разоў.


Фота — pressball.by, AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі