Сфарміравана адзіная перамоўная група па далучэнні мытнага саюза да СГА

Сфарміравана адзіная перамоўная група па далучэнні мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Яе ўзначаліў дырэктар дэпартамента гандлёвых перамоў Мінэканомразвіцця Расіі Максім Мядведкаў.

Такое рашэнне прынята 12 жніўня ў Маскве паводле вынікаў сёмага пасяджэння камісіі мытнага саюза перадае агенцтва “РИА Новости”.

Групе будуць нададзены ўсе паўнамоцтвы для таго, каб весці перамовы як ад імя мытнага саюза, так і ад нацыянальных урадаў.

Яна будзе канчаткова сфарміравана да 24 жніўня і "неадкладна пачне перамовы з сакратарыятам СГА".

Прыярытэтам з'яўляецца ўступленне трох краін на аднолькавых умовах і адначасова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі