Шарль Лінгле: Мая мэта — выступіць за Беларусь на чэмпіянаце свету
Беларускі канадзец Шарль Лінгле ўпершыню атрымаў магчымасць выступіць за нашу нацыянальную хакейную зборную. Галоўны трэнер Дэйв Льюіс выклікаў нападаючага напярэдадні міжнароднага турніра ў Славакіі. Зборная праводзіць падрыхтоўку на базе "Мінск-Арэны". Склад нашай каманды гл. тут.
Шарлю Лінгле 33 гады. Ён — ураджэнец Манрэаля. З вясны 2011 года Лінгле з перапынкам гуляе за мінскае "Дынама". З лютага 2012-га — грамадзянін Беларусі.
У інтэрв'ю "Прессболу" Лінгле кажа, што рады, што атрымаў магчымасць згуляць за зборную Беларусі. Яго мэта — замацавацца ў асноўным складзе каманды і выступіць на чэмпіянаце свету. Хакеіст кажа, што адчувае сябе ў Беларусі як дома.