Шасцёра вучняў з тых, што атруціліся ў мінскай школе №61, пакуль яшчэ ў лякарні

Шасцёра вучняў з тых, што атруціліся ў мінскай школе №61, пакуль яшчэ ў лякарні

На раніцу 23 лістапада ў дзіцячай інфекцыйнай лякарні Мінска застаюцца шасцёра вучняў школы №61, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Новыя вучні сюды не паступалі.

Як распавядала Еўрарадыё, масавае атручэнне ў сталічнай школе №61 было зафіксаванае 20 лістапада. Па дапамогу дактароў звярнулася 280 вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. Усе казалі, што дзецям стала кепска пасля таго, як яны паелі ў школьнай сталоўцы шаўрму. 

Увечары 20 лістапада ў інфекцыйную лякарню завезлі 20 школьнікаў. Двух з іх бацькі пасля медыцынскага агляду і кансультацыяў забралі дадому. 

Цяпер ідзе эпідэміялагічнае расследаванне. Спецыялісты Мінскага гарадскога цэнтра гігіены высвятляюць крыніцу магчымага заражэння. Прычыны здарэння высвятляе спецыяльная камісія.

Расследаваннем масавага атручэння таксама заняўся Следчы камітэт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі