Шэраг танных лекаў знік з беларускіх аптэк

Шэраг танных лекаў знік з беларускіх аптэк

З продажу ў некаторых аптэках зніклі недарагія медпрэпараты. Гэта выявіў маніторынг Федэрацыі прафсаюзаў. 

"Напрыклад, на момант маніторынгу з некаторых аптэк зніклі Рываксан, Ксілін, Максадзін, Німесубел. Нашым спецыялістам растлумачылі, што дзесьці яны былі раскупленыя, а дзесьці — не пастаўляліся", кажуць у ФПБ.

Выявілася, што "зніклыя" лекі ўваходзяць у спіс тых, на якія абмежаваны рост цэнаў: з сакавіка іх могуць павышаць не больш, як на 0,2% у месяц.

Пры гэтым у аптэках прадаюцца як айчынныя, так і замежныя аналагі гэтых прэпаратаў, але па больш высокіх коштах. 

"Для нас гэта — дэжавю: з падобнай сітуацыяй мы сутыкаліся пры маніторынгу коштаў на прадукты харчавання. Тады найбольш "прадпрымальныя" вытворцы мянялі ўпакоўку, назву, уносілі нязначныя змены ў склад і павялічвалі кошт. Атрымлівалася, што аналаг ёсць, але кошт на яго адрозніваецца", — заяўляюць у ФПБ. 

Пра гэтую праблему прадстаўнікі ФПБ паведамілі міністру аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі