Шэрлак Холмс жэніцца ў дзень Святога Валянціна

Брытанскі акцёр Бенедыкт Камбербэтч, вядомы па ролі Шэрлака Холмса ў аднайменным серыяле, жэніцца акурат у дзень Святога Валянціна. Абранніцай 38-гадовага акцёра стала рэжысёр Сафі Хантэр.

У пачатку лістапада мінулага года пара размясціла паведамленне пра заручыны ў газеце Times у раздзеле прыватных абвестак. Па словах Камбэрбэтча, ён публікаваў абвестку па традыцыі і зрабіў бы гэта, нават калі б не быў вядомым акцёрам.

На шлюбную цырымонію запрошаныя толькі сваякі і блізкія сябры жаніха і нявесты. Пара хацела захаваць падзею ў таямніцы.
 
Яшчэ ў мінулым месяцы акцёр заяўляў, што вяселле будзе няхутка. Тады ён сказаў, што мае намер сфакусавацца на працы. Як мяркуюць брытанскія СМІ, Камбэрбэтч такім чынам хацеў развеяць чуткі, што вяселле адбудзецца ў бліжэйшы час.

Пра адносіны паміж Бенедыктам Камбэрбэтчам і тэатральным рэжысёрам Сафі Хантэр вядома няшмат. Да абвяшчэння заручынаў пара ўсяго толькі аднойчы з’явілася на публіцы — у чэрвені ў часе Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе. Пасля паведамлення пра будучае вяселле Камбэрбэтч і Хантэр паведамілі, што чакаюць дзіця, інфармуе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі