Шклоўскі завод газетнай паперы атрымаў няякаснае абсталяванне за 10,3 млн еўра
Еўрапейскія партнёры паставілі на Шклоўскі завод газетнай паперы няякаснае абсталяванне. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ распавёў старшыня канцэрна "Беллеспаперпрам" Юрый Назараў.
"Мы з нашым еўрапейскім партнёрам стваралі вытворчасць паперы-асновы для плітнай прадукцыі. На жаль, некаторыя вузлы і агрэгаты паставілі нам не тыя, якія могуць даць якасную прадукцыю. Таму мы дадаткова возьмем аб'ём фінансавання пэўны. Мы да канца года памяняем некаторыя вузлы і з наступнага года пачынаем вырабляць вось гэтую паперу-аснову", — падзяліўся праблемай Назараў.
Па яго словах, беларускі бок патрабуе кампенсацыю — 10,3 мільёна еўра. Справа дайшла да Венскага арбітражу. Цяпер ідзе праца па выкананні яго рашэнняў.
"Я разумею, што проста гэта справа часу. Мы гэтыя грошы вернем", — упэўнены кіраўнік канцэрна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.