Школьнікам вернуць ільготы на праезд?

Ільготы для школьнікаў на праезд у грамадскім транспарце могуць вярнуць. Прынамсі, за гэта выступае старшыня камісіі па адукацыі Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.
Як заявіў дэпутат у інтэрв’ю агенцтву БелаПАН, адсутнасць ільгот на праезд для вучняў перашкаджае забеспячэнню роўных магчымасцяў у атрыманні пазашкольнай адукацыі.

“Цяпер не кожны бацька можа знайсці грошы, каб аплачваць праезд дзіцяці на заняткі ў секцыі або кружкі, асабліва калі гэта трэба рабіць часта”, — падкрэсліў Здановіч.

Ён адзначыў, што пытанне льготнага праезду можа быць адлюстравана ў праекце Кодэкса аб адукацыі, які рыхтуецца для разгляду ў першым чытанні на восеньскай сесіі парламента.

Нагадаем, ільготы на праезд для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў былі адмененыя ў снежні 2007 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі