Сход працягне працу з-за мяжы

Пасля абвяшчэння Сходу "экстрэмісцкім фарміраваннем" да дэлегатаў з ператрусамі прыйшлі сілавікі
Пасля абвяшчэння Сходу "экстрэмісцкім фарміраваннем" да дэлегатаў з ператрусамі прыйшлі сілавікі

Платформа Сход працягне сваю дзейнасць за межамі Беларусі, паведаміў старшыня ініцыятывы Сяргей Дубіна.

На мінулым тыдні стала вядома аб тым, што КДБ абвясціў платформу народных прадстаўнікоў Сход экстрэмісцкім фарміраваннем. Пасля гэтай навіны дэлегаты правялі экстранную тэлефонную нараду. На парадку дня было пытанне аб мэтазгоднасці працягу дзейнасці першага склікання. Удзельнікі нарады заявілі, што не згодныя з рашэннем КДБ — бо "ўсё, чым займаецца Сход, знаходзіцца ў межах беларускага заканадаўства",  падкрэсліў Дубіна. Самараспусціцца дэлегатам не ўдалося — на сустрэчы не было кворуму. Аднак дэлегаты, якія бралі ўдзел у нарадзе, сышліся ў меркаванні, што дзейнасць Сходу на тэрыторыі Беларусі трэба прыпыніць да высвятлення абставінаў.

На наступны дзень пасля гэтай размовы да дэлегатаў з ператрусамі прыйшлі сілавікі. Частка ўдзельнікаў ініцыятывы заявілі аб сваім выхадзе з ініцыятывы.

Тым не менш Сяргей Дубіна падзякаваў усім, хто з дапамогай платформы спрабаваў і спрабуе "зрабіць усё магчымае, каб ажыццявіўся прадуктыўны агульнанацыянальны дыялог, каб Беларусь пераадолела палітычны крызіс, каб спыніўся палітычны пераслед грамадзян". Мэтамі платформы таксама былі барацьба за вызваленне палітвязняў, прызнанне выбараў 9 жніўня 2020 года несапраўднымі і правядзенне новых сумленных выбараў.

Больш падрабязна пра тое, для чаго стваралася гэтая платформа, можна паслухаць у інтэрв'ю дэлегатаў Сходу Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі