Штат беларускай Дырэкцыі будаўніцтва АЭС на траціну складаецца з расіянаў

Штат беларускай Дырэкцыі будаўніцтва АЭС амаль на траціну складаецца з расіянаў. Пра гэта паведаміў вядучы інжынер-тэхнолаг аддзела кіравання праектам дырэкцыі Міхаіл Жук. Як інфармуе БЕЛТА, цяпер у Дырэкцыі будаўніцтва АЭС працуюць 30 чалавек, з іх 8 расіянаў. І у будучыні плануецца прыцягваць да супрацоўніцтва расійскіх адмыслоўцаў, а таксама літоўскіх і ўкраінскіх з досведам працы на атамных станцыях.

Асноўны акцэнт будзе зроблены на выкарыстанне расійскага досведу, бо для будынка беларускай станцыі абраны расійскі праект "АЭС-2006". Такія ж атамныя станцыі ўжо будуюцца — гэта Ленінградская АЭС-2 і Новаваронежская АЭС-2.

У якасці базавай для навучання беларускіх адмыслоўцаў абраная Балахоўская АЭС, якая на працягу некалькі апошніх гадоў прызнаецца найлепшай атамнай станцыяй Расіі. Набраная першая група з 24 беларускіх адмыслоўцаў, якія пройдуць стажыроўку на гэтай станцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі