Што пажадаў Лукашэнка беларусам у навагоднюю ноч (відэа)
Кіраўнік Беларусі за некалькі хвілін да Новага года выступіў з традыцыйным святочным зваротам да суайчыннікаў.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 2013 год быў няпростым, але ён "больш запомніцца падзеямі, якія пакінулі добры след у гісторыі". Між іншым, ён прыгадаў набліжэнне да вырашэння ў Беларусі дэмаграфічнай праблемы — упершыню з 1990 года летась быў зафіксаваны прырост насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы заклікаў беларусаў прыкладаць намаганні, "працай і розумам" набліжаць "добрыя перамены" і рухацца наперад.
"Справа гонару для кожнага з нас праявіць свае душэўныя якасці ў надыходзячым Годзе гасціннасці", — сказаў Лукашэнка.
Лукашэнка аб'явіў 2014 год у Беларусі Годам гасціннасці
Фота — БЕЛТА