Штотыднёвую праграму для Беларусі рыхтуюць на літоўскім тэлебачанні

Літоўскае нацыянальнае тэлебачанне рыхтуе штотыднёвую праграму для Беларусі. Гэта будзе ток-шоу даўжынёй у гадзіну, прысвечанае палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным праблемам. "У праекце будуць заняты літоўскія і беларускія журналісты, – распавёў генеральны дырэктар Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання Кястуціс Пятраўскіс. – Для ўдзелу ў ток-шоу мы плануем, у асноўным, запрашаць гасцей з Беларусі. Будзем імкнуцца да таго, каб у праграме ўдзельнічала як мага больш людзей з розных сацыяльных слаёў беларускага грамадства".

Штотыднёвае ток-шоу будзе транслявацца пры дапамозе спадарожнікавага тэлеканала "TV Беларусь" (гандлёвая марка "Белсат").

Нагадаем, "TV Беларусь" з'яўляецца сумесным праектам Польскага грамадскага тэлебачання і Міністэрства замежных спраў Польшчы. 9 жніўня быў аб'яўлены тэндэр на закупку абсталявання для тэлеканала. Плануецца, што "TV Беларусь" пачне вяшчанне ў лістападзе гэтага года.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі