Шумчанка распавёў, якія санкцыі не будуць ужывацца да ІП

Шумчанка распавёў, якія санкцыі не будуць ужывацца да ІП

У Міністэрстве па падатках і зборах пагадзіліся не ўжываць санкцыі да індывідуальных прадпрымальнікаў, калі іх расійскі пастаўшчык не можа даказаць сапраўднасць здзелкі. Пра гэта стала вядома на чарговым пасяджэнні ў Мінску працоўнай групы, у якую ўваходзяць і чыноўнікі, і прадпрымальнікі. Менавіта сустрэчныя запыты беларускіх падаткавікоў раней прыводзілі да таго, што канфіскоўваўся тавар у прадпрымальнікаў, чые пастаўшчыкі не маглі даказаць сапраўднасць здзелкі.

Кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка прапанаваў вызваліць ад адказнасці полацкіх прадпрымальнікаў, у якіх яшчэ ў 2015 годзе праходзілі канфіскацыі тавараў менавіта з-за нядобрасумленнасці расіян. Ён таксама прапанаваў падаткавікам правяраць накладныя да моманту выплаты прадпрымальнікам увазнога ПДК, каб прадухіліць парушэнні. Але, паводле яго слоў, гэтая ідэя не знайшла падтрымкі ў прадстаўнікоў ведамства, інфармуе БелаПАН.

Шумчанка кажа, што Міністэрства па падатках і зборах не згаджаецца ўводзіць мараторый на дзеянне ўказа № 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі" на перыяд актыўнасці рабочай групы. Яе наступнае паседжанне прызначанае на 24 лютага.

Нагадаем, 15 лютага ў Мінску прайшоў несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў з удзелам апазіцыянераў і проста неабыякавых людзей. Яны патрабавалі адмены ўказа № 222. Наступную акцыю ІП прызначылі на панядзелак.

Прадпрымальнікі: Не трэба вынаходзіць ровар, зрабіце як у Паўночнай Карэі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі