Для кругласутачнай аховы выбарчых участкаў можа не хапіць міліцыянераў
Прычына — нядаўняе скарачэнне шэрагаў беларускай міліцыі.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць спакойна, міліцыя гатовая да любога развіцця падзей. Пра гэта 2 красавіка ў размове з журналістамі ў Палаце прадстаўнікоў заявіў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
Паводле яго слоў, быў зроблены разлік сілаў і сродкаў, "падцягваюцца рэзервы", будуць задзейнічаныя курсанты навучальных устаноў, часткова афіцэры ўнутраных войск. Праўда, адзначыў міністр, МУС скараціў нядаўна свае шэрагі, таму падчас выбараў могуць быць цяжкасці ў арганізацыі кругласутачнай аховы выбарчых участкаў цягам некалькіх дзён. Тым не менш Шуневіч дае аптымістычныя прагнозы на выбары:
"Прагназую, што мы, безумоўна, выбары правядзем спакойна, ніякіх ускладненняў, па нашым меркаванні, не павінна адбыцца. Але ў той жа час мы гатовыя да любога развіцця падзей".
Фота: БЕЛТА