Шуневіч заявіў, што ў згвалтаванні ў Магілёве ўдзельнічалі былыя міліцыянеры

Шуневіч заявіў, што ў згвалтаванні ў Магілёве ўдзельнічалі былыя міліцыянеры

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч у чацвер пракаментаваў гучную справу з групавым згвалтаваннем дзяўчыны ў Магілёве. Была інфармацыя, што па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства ўдзельнічалі дзеючыя праваахоўнікі. Шуневіч кажа, што гэта не так:

"Такі факт меў месца. Крымінальная справа расследуецца. Гэта былыя супрацоўнікі органаў унутраных спраў... Яны затрыманыя, арыштаваныя. Ацэнку іх дзеянням дадуць суд, пракуратура".

Пра гэтае здарэнне першай напісала газета "Вечерний Могилев". Трое былых участковых інспектараў і адзін экс-супрацоўнік Дэпартамента выканання пакаранняў на кватэры гвалцілі дзяўчыну, з якой адзін з іх пазнаёміўся ў дыска-клубе, а пасля напаіў. Мужчыны скарысталіся яе бездапаможнасцю. Гвалтаўнікоў вылічылі з дапамогай камер відэаназірання ў клубе. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "згвалтаванне, здзейсненае групай асобаў" (ч. 2 арт. 166 КК). Расследаваннем займалася галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарату Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі