Сідорскага запрасілі на святкаванне 1000-годдзя Літвы
Прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс афіцыйна запрасіў свайго беларускага калегу, прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага прыняць удзел у святкаванні 1000-годдзя Літвы. Святочныя імпрэзы адбудуцца ў Вільні 6 ліпеня 2009 года, перадае "Інтэрфакс". На святкаванне тысячагадовага юбілею Літвы ў Вільню плануюць прыбыць таксама каралева Даніі Маргрэтэ Другая, кароль Нарвегіі Харальд Пяты і каралева Сільвія. Чакаецца візіт прэзідэнта Ісландыі Алафура Рагнара Грымсана. У святочных імпрэзах плануюць прыняць удзел прэзідэнт Латвіі Валдзіс Затлерс, прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, прэзідэнт Фінляндыі Тар'я Халонен. Таксама на імпрэзы ў Вільнюс прыедзе старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу.
6 ліпеня Літва адзначае Дзень дзяржавы (дзень каранаванні караля Міндоўга). Існуе версія, што Міндоўг быў каранаваны ў Наваградку, які ў цяперашні час знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, у Гродзенскай вобласці.