Сілавікі шукалі спісы навучэнцаў польскіх курсаў у Мінску за апошнія гады

Сілавікоў цікавяць беларусы, якія вывучалі польскую мову

Сілавікоў цікавяць беларусы, якія вывучалі польскую мову / pixabay.com

У Мінску нядаўна закрылі, як мінімум, дзве прыватныя школы польскай мовы. Як паведамляе Радыё Свабода, сілавікі шукалі спісы навучэнцаў польскіх курсаў у Мінску за апошнія гады. Але яны былі толькі ў дырэктара школы, які працуе з-за мяжы. Той апынуўся ў складанай маральнай сітуацыі: або падставіць сотні кліентаў школы, або сваіх супрацоўнікаў, на якіх ціснулі сілавікі. Яны падчас візіту запалохвалі і прапаноўвалі добраахвотна закрыць курсы, расказаў адзін з выкладчыкаў: "Спыняйце рэкламу, спыняйце дзейнасць, пішыце заяву на ліквідацыю, ...бо іншым разам прыйдуць людзі больш сур’ёзныя і ў масках".

Восенню 2023-га стала вядома, што прадстаўнікі Міністэрства адукацыі пачалі прыходзіць з рэйдамі на курсы польскай мовы ў Мінску. У снежні ўжо прыйшоў ГУБАЗіК. Акцыя праводзіцца ў рэчышчы пераследу польскасці ў РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі