Сіноптыкі абвясцілі на сёння штармавое папярэджанне. Але будзе цёпла

У асобных раёнах Беларусі прагрымяць навальніцы. Не палохайцеся — тэмпература паветра ўжо паднялася да вясновай / pixabay
У асобных раёнах Беларусі прагрымяць навальніцы. Не палохайцеся — тэмпература паветра ўжо паднялася да вясновай / pixabay

У нядзелю, 9 красавіка, ноччу і раніцай месцамі па Беларусі чакаецца туман, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах – навальніцы, расказалі ў Гідраметцэнтры.

“Вецер пераменных кірункаў слабы. Максімальная тэмпература паветра +12..+18°С”, — кажуць сіноптыкі.

Вясновыя тэмпературы ўсталююцца і ў панядзелак, 10 красавіка. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1..+7°С, па паўднёвым усходзе краіны да +9°С, максімальная ўдзень +11..+17°С.

Ноччу і раніцай у панядзелак месцамі магчымы туман і кароткія дажджы. Удзень ізноў могуць прагрымець навальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі