Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу ў Беларусі ў суботу
Снегапад і галалёдзіца чакаюць беларусаў у суботу
У суботу, 13 студзеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна, удзень — з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі — моцны снег. Удзень месцамі па Беларусі чакаецца невялікі снег, мокры снег. На дарогах захаваецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны, уначы — парывісты, месцамі на захадзе — моцны парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад -3 па паўднёвым захадзе да -20 па паўночным усходзе краіны. Удзень тэмпература паветра будзе ад 1 градуса марозу па паўднёвым захадзе да -16 па паўночным усходзе краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.