Сіноптыкі: У аўторак у Беларусі месцамі дождж і мокры снег
На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-заходні, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, у дзённыя — 1-6 градусаў вышэй за нуль.
Фота — bymedia.net