Сіноптыкі: У сераду ўначы ў Беларусі чакаюцца замаразкі

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 10-15 цяпла, на Брэстчыне — да 17-ці. Вецер будзе паўднёвы, 5-10 метраў за секунду, з парывамі да 14-ці метраў. У сераду пераважна без ападкаў, інфармуе БЕЛТА.

Нагадаем, камфортнае надвор'е вернецца ў нашу краіну ў другой палове тыдня. У чацвер, 9 кастрычніка, у Беларусь уварвецца цёплае паветра з Міжземнага мора. Пацяплее і ўдзень, і ўначы. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 4-7 градусаў вышэй за норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі