СК: у аднаго з кіраўнікоў ДАІ Брэсцкай вобласці стралялі з помсты

СК: у аднаго з кіраўнікоў ДАІ Брэсцкай вобласці стралялі з помсты

Завершанае расследаванне гучнай справы аб нападзе на начальніка міжраённага аддзела ДАІ ў Брэсце. Яе ўжо атрымаў пракурор для накіравання ў суд. Абвінавачаны — 70-гадовы мужчына, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося раніцай 27 ліпеня. Падпалкоўнік міліцыі Юрый Шыкунец не пацярпеў. У яго кабінеце мужчына "дастаў піратэхнічны выраб" і здзейсніў некалькі стрэлаў. Аднак афіцэр "аператыўна зрэагаваў, што дапамагло яму пазбегнуць ранення". Высветлілася, што напад быў здзейснены з помсты за прызначэнне штрафаў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Гвалт і пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў з помсты за выкананне службовай дзейнасці". Пенсіянер застаецца пад вартай.

СК: у аднаго з кіраўнікоў ДАІ Брэсцкай вобласці стралялі з помсты
На месцы здарэння / @skgovby
СК: у аднаго з кіраўнікоў ДАІ Брэсцкай вобласці стралялі з помсты
На месцы здарэння / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі