СК: у Баранавічах у кантэйнеры для смецця знайшлі часткі цела жанчыны
У Баранавічах у кантэйнеры для смецця каля шматпавярховага дома знайшлі часткі цела жанчыны. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, "пры дапамозе аўтаматызаванай дактыласкапічнай інфармацыйнай сістэмы" ўдалося высветліць, што загінулая — 45-гадовая мясцовая жыхарка.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі 50-гадовага мінчука, праводзяцца следчыя дзеянні з яго ўдзелам, высвятляецца матыў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю".
На месцы здарэння / @skgovby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.