СК высвятляе абставіны смерці дзяўчыны ў фантане ў Докшыцах
Следчы камітэт высвятляе абставіны смерці 22-гадовай дзяўчыны ў фантане ў Докшыцах. Па словах відавочцы, яна атрымала ўдар токам. Як паведамляе БЕЛТА, трагедыя адбылася ўначы. Дзяўчына гуляла са сваім знаймым і вырашыла зрабіць фота ў фантане. Да прыезду медыкаў яна памерла.
На месцы працавала следча-аператыўная група. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. У СК кажуць, што гаварыць пра смяротнае электратраўмаванне перадчасна. Праводзіцца праверка. Фантан адключаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.