Скандал: польскі велагоншчык на фінішы аддаў перамогу беларусу (відэа)
Польскі велагоншчык на фінішы аддаў перамогу беларусу. Пра гэтае дзіўнае здарэнне, якое адбылося на "Гран-пры Мінска", напісалі замежныя СМІ. Паляк Марэк Руткевіч лідыраваў з вялікай перавагай, але за кіламетр да фінішу рэзка замарудзіўся, пачаў аглядвацца. Ён дачакаўся беларуса Мікалая Шумава і разам з ім паехаў да фініша, але за перамогу не змагаўся, інфармуе сайт by.tribuna.com.
На YouTube ішла жывая трансляцыя, таму дзіўны фініш гонкі пабачылі па ўсім свеце, пачалі з'яўляцца публікацыі пра гэта (у тым ліку і вядучыя сайты раварыстаў Расіі і Італіі). Вядомы нямецкі рэсурс Radsport-News напісаў, што Руткевіча маглі падкупіць. Сам польскі гоншчык гэта адмаўляе. Паводле слоў паляка, у суботу ў гонцы перамог Мацей Патэрскі, а беларус Браніслаў Самойлаў быў другі. Польскія раварысты былі так удзячныя беларусам за запрашэнне на гонку, што вырашылі ў нядзелю ім аддаць першае месца.
"Я скінуў хуткасць, калі пабачыў, што з адрыву атакаваў Мікалай Шумаў, але гэта не было подкупам", — цытуе словы Марэка Руткевіча сайт rowery.org. У любым выпадку паводзіны гоншчыка з Польшчы парушалі рэгламент Міжнароднай федэрацыі веласпорту, за адмову ад спартыўнай барацьбы яго павінны былі аштрафаваць і дыскваліфікаваць.
Marek Rutkiewicz i dzisiejszy finisz Grand Prix Minsk (UCI 1.2). Bardzo ciekawe, na czym polegała taktyka Wibatechu na ten finisz.
— Olek Sieradzki (@oleksieradz) 19 августа 2018 г.
( @minskcycling) pic.twitter.com/x3TXR5hoyS