Скандальны фільм “Свята” пра блакадны Ленінград выдалялі з YouTube

Скандальны фільм “Свята” пра блакадны Ленінград выдалялі з YouTube

Відэахостынг YouTube выдаляў камедыю расійскага рэжысёра Аляксея Красоўскага “Свята”, дзеянне якога адбываецца ў блакадным Ленінградзе. Як піша meduza.io, на старонцы, дзе раней быў фільм, цяпер з’явілася паведамленне: “Відэа выдаленае за парушэнне ўмовай выкарыстання YouTube”.

Фільм “Свята” распавядае гісторыю забяспечанай сям’і савецкага навукоўца, якая нават у вайну мае ўладкаваны побыт і не галадае. Паводле жанру “Свята” часта называюць чорнай камедыяй.

Стужку выклалі на YouTube 3 студзеня і з тых часоў яна набрала болей за мільён праглядаў. Аўтар прапанаваў гледачам відэахостынгу добраахвотна заплаціць за прагляд і за першыя дзесяць дзён такім чынам сабраў 3,3 мільёна рублёў.

Рэжысёр Красоўскі вырашыў не атрымліваць пракатнае пасведчанне для фільма на фоне дыскусіі пра дапушчальнасць камедыяў пра Вялікую Айчынную вайну.

Пазней фільм на YouTube зноў з'явіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі