Скардзіна ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых у спрынце на этапе Кубка свету

Скардзіна ўвайшла ў дзясятку наймацнейшых у спрынце на этапе Кубка свету

У спрынтарскай гонцы на заключным этапе Кубка свету па біятлоне ў расійскім Ханты-Мансійску беларуска Надзея Скардзіна заняла дзявятае месца.

На абодвух агнявых рубяжах наша спартоўка не зрабіла ніводнага промаху і паказала вынік 21 хвіл. 23,9 сек.

Пераможцай спрынту стала фінская біятланістка Кайса Мякярайнен. Як інфармуе БЕЛТА, яна зрабіла адзін промах пры стральбе і фінішавала з вынікам 20 хвіл. 42,3 сек. На другім месцы апынулася чэшка Габрыэла Саўкалава: яна не зрабіла ніводнага промаху, але саступіла пераможцы 3,1 сек. Трэцяе месца заняла нарвежка Мартэ Олсбу: яе адставанне ад Мякярайнен склала 4,8 сек.  пры ідэальнай стральбе.

Акрамя Скардзіны ў гонцы ўдзельнічалі яшчэ чатыры прадстаўніцы Беларусі. Анастасія Дубарэзава паказала 17-ы вынік, Ірына Крыўко была 38-й, Дар'я Юркевіч — 47-й, а Крысціна Ільчанка — 72-й.

Заўтра, 18 сакавіка, у Ханты-Мансійску пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі