Скарга на прысуд экс-намесніку Ладуцькі будзе разгледжаная 14 чэрвеня

Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад". Нагадаем, што Мінскі абласны суд 11 лютага прысудзіў чыноўніка да 14 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.



Паводле прысуду, Васільеў на сваёй пасадзе меўся атрымаць хабар у 500 тысяч долараў за дапамогу ў рэалізацыі чэшскага праекта па будаўніцтве ў Мінску смеццеперапрацоўчага прадпрыемства. Чыноўніка арыштавалі ў яго кабінеце пасля атрымання першай паловы сумы.



У назіральнікаў, аднак, шмат пытанняў выклікала тая акалічнасць, што грошы на "хабар" пазычыў Камітэт дзяржбяспекі, які вёў гэтую справу. Дарэчы, палова судовага працэсу над Васільевым праходзіла ў закрытым рэжыме.



Фота —  nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі