Скаргу беларуса разгледзіць Камітэт па правах чалавека ААН

Скаргу беларуса разгледзіць Камітэт па правах чалавека ААН

Камітэт па правах чалавека ААН прыняў да разгляду скаргу намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрася Беленькага.

Беленькі абскарджвае штрафы, вынесеныя яму за арганізацыю акцыяў памяці ў Курапатах і Лошыцкім яры ў 2014 годзе, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Тады палітыка пакаралі за тое, што ён не ўзгадніў з міліцыяй меры па забеспячэнні грамадскага парадку падчас правядзеня масавых мерапрыемстваў. Пры гэтым самі акцыі адбыліся ў поўнай адпаведнасці з дазволам Мінгарвыканкама і на іх не было парушэнняў грамадскага парадку.

Беленькі пратэстуе супраць таго, што яго аштрафавалі як арганізатара акцыяў, бо заяўнікам і арганізатарам акцыяў была партыя — КХП-БНФ. Таксама ён не лічыць патрэбным плаціць за паслугі па ахове бяспекі і медыцынскай дапамозе. Паводле міжнародных стандартаў, на якія спасылаецца Беленькі, забеспячэнне парадку на мірных сходах з’яўляецца абавязкам самой дзяржавы.

Штраф Беленькаму за гэтыя акцыі праваабаронцы разглядаюць як пераслед за рэалізацыю права на мірныя сходы і выказванне меркаванняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі