Следам за сталіцай у Гомелі кавярні і рэстараны будуць працаваць да 23.00

Пракуратура Цэнтральнага раёна Гомеля патрабуе змяніць рэжым працы ўстановаў грамадскага абслугоўвання, размешчаных у жылых будынках. Зараз гэтыя кавярні і рэстараны павінны зачыняцца ў 23.00. Пракуратура заяўляе пра парушэнні, выяўленыя падчас праверкі ўстановаў, змешчаных у жылых хатах. Падставай для разгляду сталі шматлікія скаргі жыхароў дома №33 па праспекце Леніна. У ім на першым паверсе знаходзіцца рэстаран "Ірына", які працаваў да 2 гадзін начы. Жыхары дома скардзіліся на шум і гучную музыку, якія гучалі ў рэстаране ў вечаровы і начны час.

Дарэчы, адзначае "Беларускі партызан", да нядаўняга часу пракуратура не заўважала парушэнняў у працы рэстарана "Ірына". Хоць будаўнічыя нормы, у адпаведнасці з якімі ў жылых будынках дапускаецца размяшчаць прадпрыемствы і ўстановы сферы грамадскага абслугоўвання насельніцтва з рэжымам функцыянавання з 7 да 23 гадзін, былі зацверджаныя 26 жніўня 2003 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі