Следчы камітэт пацвердзіў факт гібелі афіцэра міліцыі ў ціры
Следчыя пачалі праверку абставінаў смерці міліцыянера.
Нагадаем, як паведамляла Еўрарадыё, маёр міліцыі застрэліўся падчас вучэбных стрэльбаў у ціры па вуліцы Гая ў будынку РАУС Кастрычніцкага раёна, на вачах у сваіх калегаў і начальства з Мінска. Яму было 32 гады. Паводле чутак, афіцэр пакінуў запіску, у якой прасіў нікога не вінаваціць у яго смерці.
Як інфармуе "Интерфакс-Запад" са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, прызначаныя судова-медычныя экспертызы, праводзіцца апытанне сведкаў трагічнага здарэння, міліцыянтаў.
Ці сапраўды маёр міліцыі стрэліў сабе ў галаву ў прысутнасці мінскага начальства, пакуль невядома.
Фота — Fotolia