Следчы камітэт затрымаў кіраўніка канцэрна "Беллегпрам"
Гэта адбылося 24 лютага.
На старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці "Беллегпрам" Міхаіла Сучкова пачалі крымінальную справу. Разам з ім затрыманы дырэктар Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі.
Як паведамляе БелаПАН, іх вінавацяць у атрыманні хабару.