СМІ абнародавалі фатаграфію стралка з начнога клуба ў Фларыдзе (фота, відэа)

СМІ абнародавалі фатаграфію стралка з начнога клуба ў Фларыдзе (фота, відэа)

СМІ апублікавалі фотаздымкі 29-гадовага Амара Маціна, якога падазраюць у нападзе на начны гей-клуб у амерыканскім Арланда (штат Фларыда).

Як паведамлялася, нападнік учыніў страляніну ў гэтай установе. Пры гэтым 50 чалавек загінулі, 53 былі параненыя. Сам зламыснік загінуў пры перастрэлцы з паліцыянтамі.

Амерыканскія праваахоўнікі кваліфікавалі інцыдэнт як "унутраны тэракт". Расследаванне вядуць паліцыя і ФБР. Яны высвятляюць, ці быў Мацін звязаны з ісламістамі. Тэлеканал CNN са спасылкай на мясцовыя ўлады заявіў, што ФБР ведала Маціна і раней: яго падазравалі ў сімпатыях да групоўкі "Ісламская дзяржава".

Сам Мацін — грамадзянін ЗША. Яго бацькі — выхадцы з Афганістана.

СМІ абнародавалі фатаграфію стралка з начнога клуба ў Фларыдзе (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі